barysau.by
НБРБ USD EUR RUB
22.05 -0.2%8230 -1.1%10510 -1%264
19.05 -0.5%8210 -0.1%10400 0.9%261.5
18.05 0%8170 -0.2%10390 0%264
Лагін:
Пароль:
 
рэгістрацыя карыстальніка
аднаўленне пароля
bel

Карысная інфармацыя

Ягор Філіпенка афіцыйна перайшоў з маскоўскага “Спартака” ў БАТЭ
22.02.2012 13:05, серада, Спорт
прагляды: 146, каментары: 0, рэйтынг: 0.773

Ягор Філіпенка афіцыйна перайшоў з маскоўскага “Спартака” ў БАТЭ

Вечарам у аўторак паміж барысаўскім БАТЭ і маскоўскім “Спартаком” падпісана міжклубная дамова аб пераходзе абаронцы Ягора Філіпенкі ў склад васьміразовых чэмпіёнаў Беларусі. Мінулы год футбаліст знаходзіўся ў арэндзе ў барысаўскім клубе.

У сераду 23-гадовы футбаліст прыляціць у турэцкі Белек, дзе знаходзіцца БАТЭ на зборы, падпіша асабісты кантракт ды прыступіць да трэніровак у складзе сваёй старой-новай каманды, паведамляе афіцыйны сайт беларускага клуба.

***

Ягор Філіпенка – гадаванец мінскай “Змены”, з 2005 г. выступаў за дубль БАТЭ, у 2007 г. – у асноўным складзе, увайшоў у лік 22-х лепшых футбалістаў Беларусі. У 2008 г. перайшоў у маскоўскі “Спартак”, за які ў 2008 г. правёў 16 матчаў, забіўшы адзін мяч. Наступныя тры сезоны правёў у арэндзе: у “Томі”, “Сібіры”, а мінулы год – у арэндзе ў БАТЭ.

Філіпенка гулец маладзёжнай (а цяпер алімпійскай зборнай) Беларусі. На моладзевым чэмпіянаце свету 2011 г. забіў адзін гол: у матчы за 3-е месца з чэхамі, што вывеў беларусаў на Алімпіяду ў Лондане.

Аддзел інфармацыі barysau.by паводле nn.by (здымак: belfootball.by)