Як фотамастак, кінааператар і прадзюсер Даніэль Золінгер мае міжнародныя ўзнагароды ад Wedding Photojournalist Association (WPJA) і International Photography Awards (IPA). Ён з’яўляецца членам Міжнароднай гільдыі кінематаграфістаў. Яго здымкі ўжо размяшчаліся ў такіх вядомых выданнях і інфармацыйных рэсурсах як National Geographic, Magnum Photo, Photo District News, Tate Gallery, BBC News, Esquire Magazine і інш.

Персанальны сайт Даніэля Золінгера – danielzollinger.com.
Здымкі Барысава, з якімі можна азнаёміцца ў інтэрнэце, сп.Золінгер суправадзіў цікавымі каментарамі.

Barysau / Барысаў (Беларусь) – Гарадскія брамы
Іншы гарадскія брамы – крыху менш прывабныя, што тыя, што ў Мінску, якія ўсё яшчэ захоўваюць да гэтага часу савецкія сімвалы. Рускі (але не беларускі!!) тэкст вышэй абвяшчае: “Барысаў – уганараваны горад” (уганараваны ў ваенным сэнсе). Барысаў – родны горад з адной з самых паспяховых каманд Беларусі па футболе, БАТЭ. Яе стадыён, аднак, з’яўляецца даволі сціплым каля 5.000 месцаў.

Barysau / Барысаў (Беларусь) – Чыгуначны вакзал
Від на вакзале Барысава (Борисов па-руску) у вячэрні час, два прыгарадных цягнікі (так званыя elektrichkas). Барысаў мае штогадзінае злучэнне цягнікамі з Мінскам і праз кожныя 2-3 гадзіны з Воршай. Таксама тут спыняюцца міжгароднія і міжнародныя цягнікі. У сувязі з дэвальвацыяй беларускага рубля праезд цягніком з Барысава ў Мінск (каля 75 км) цяпер каштуе ўсяго 4.500 рублёў (0,50 CHF/USD, 0.40 €).
Усе правы на карыстанне гэтымі здымкамі абаронены, таму праглядзець у лепшай якасці іх, набыць, а таксама пакінуць свой камент можна толькі на асабістым акаўнце фатографа на інтэрнэт-рэсурсе flickr.com тут і тут.
Аддзел інфармацыі barysau.by паводле flickr.com/photos/danielzolli, facebook.com/pages/Daniel-Zollinger
