home



«Родная старана» гандлюе фаршам з «сіняга» мяса?
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
15.01.2015 Рубрыкі Народныя навіны

Яшчэ адзін крытычны ліст ад чытачоў атрымаў наш сайт гэтымі днямі. На гэты раз справа датычыць надзвычай дрэннай якасці мяснога фаршу, якім гандлюе супермаркет «Родная старана» ў Старым горадзе, у раёне Паўночны (вуліца Лапаціна, 162).

Фоты з rstorona.by

З ліста вынікае, што нават штрафныя санкцыі з боку санэпідэмстанцыі не змяняюць сітуацыю ў лепшы бок. Сцвярджаецца, што мяса на фарш у згаданую краму трапляе заляжалае, з паліцаў аднайменнай крамы, што знаходзіцца каля аўтавакзала:

«Добры дзень, вось вырашыла вам паскардзіцца на нашу краму «Родная старана», якая знаходзіцца ў раёне Паўночны. Крама стала жахлівая, асабліва мясны аддзел. Сёння прыйшла купіць фаршу, фарш страшны, мяса свіное і курынае сіняе, жудасць.

Пытаю ў прадаўца ў аддзеле, чаму так. Яна адказвае, мяса прывозяць з «Роднай стараны», якая знаходзіцца каля аўтавакзала. Калі там яго не прададуць, яно папаляжыць там на прылаўку, а потым прывозяць сюды.

Прадавец не хавае, што яна яго не хоча прымаць. А што яна зробіць? Яна не гаспадар…

Атрымліаецца, што там не купяць, і мы павінны купляць за такія грошы такое мяса, з якога перакруцяць фарш. У той краме ўсё свежае а нам прывозяць заляжалае. Гэта ж нейкі кашмар.

Мы ўжо звярталіся і ў санстанцыю, а нам адказваюць, што ўжо неаднаразова наша «Родная старана» атрымлівае штрафы. Вынікае, гаспадар крамы не баіцца, што людзей труцяць прытухлым мясам?»



  1. ЛЮДИ!!!!- Это не залежалое мясо! Оно ехало с автовокзала до старого города , замёрзло и …..ПОСИНЕЛО!

  2. Да в Родной стороне кругом одна просрочка!!!!Закрыть их давно надо!

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.