home



Царква ў Зембіне, знішчаная дзеля фільму з Міхалковым, адноўленая (ВІДЭА)
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле belsat.eu
ziembin

У вёсцы Зембін, што на Барысаўшчыне, пасля рэстаўрацыі адкрылася Свята-Міхайлаўская царква. Яна была пабудаваная ў 1908 годзе, перажыла рэвалюцыю і вайну. Бажніцу моцна разбурылі толькі ў сярэдзіне 60-х гг. падчас здымкаў фільма «Пераклічка», у якім у галоўнай ролі здымаўся Мікіта Міхалкоў.

Паводле сюжэта фільма малады танкіст (Мікіта Міхалкоў) на танку ўзяджае ў царкву, праламаўшы сцяну. Напрыканцы стужкі – сцэна, падчас якой танк заднім ходам выязджае з разбуранай бажніцы, з месца, дзе быў падчас здымкаў фільма алтар. Потым танк едзе па могілках ля царквы…

Падчас здымкаў не ўдалося праламіць сцяну танкам, як было задумана, таму яе падарвалі з дапамогаю дынаміту. Потым туды заехаў танк, яго закідалі цаглінамі.

Вядома, не малады актор прымаў рашэнне аб падрыве царквы і не ён падпальваў бікфордаў шнур. Аднак мясцовыя жыхары лічылі, што ўплывовы цяпер рэжысёр дапаможа аднавіць царкву, разбураную на ягоных вачах. Спадзяваліся марна. А таму вырашылі аднавіць бажніцу самі.



  1. Чаму радавацца тут ? РПЦ Масквы ў Беларусі і іх царква-праваднік маскоўскага імперыалізма.

  2. Совершенно верно. Радоваться нечему. РПЦ — не беларуская церковь, это понятно

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.