home



ФОТА з Барысава 1912 года – у бібліятэцы Кангрэса ЗША
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by
05.01.2015 Рубрыкі Гісторыя,Культура

Бібліятэка Кангрэса ЗША выставіла ў інтэрнэт-доступ каляровыя здымкі Беларусі 1912 года. Яны належыць Сяргею Пракудзіну-Горскаму, расійскаму хіміку і фатографу.

Выкарыстоўваючы апарат ўласнай канструкцыі (дакладна яна засталася невядомай), Пракудзін-Горскі праз каляровыя святлафільтры сіняга, зялёнага і чырвонага колераў рабіў паслядоўна тры хуткіх здымка аднаго і таго ж сюжэта, пасля чаго атрымліваліся тры чорна-белыя негатывы, размешчаныя побач на адной фотапласціне. З гэтага трайнога негатыву вырабляўся трайны пазітыў. Для прагляду такіх фота выкарыстоўвалі праектар з трыма аб’ектывамі. Кожны кадр праецыраваўся праз светлафільтр таго ж колеру, як і той, праз які ён быў зняты. Пры складанні трох выяваў (чырвонага, зялёнага і сіняга) на экране атрымліваўся поўнакаляровы малюнак.

Новаўвядзенне заключалася ў тым, што Пракудзін-Горскі здымаў не на тры розныя пласціны, а на адну, што дазваляла паскорыць працэс, вырабляючы зрух пласціны замест замены.

У 1911—1912 гадах з нагоды святкавання стагоддзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 года Пракудзін-Горскі фатаграфаваў месцы, звязаныя з Напалеонаўскай кампаніяй, дзякуючы чаму на яго фотапласцінах засталіся захаваныя беларускія краявіды.

У 1918 Пракудзін-Горскі эміграваў у Францыю. Памёр у Парыжы ў верасні 1944 года, праз некалькі тыдняў пасля вызвалення горада войскамі саюзнікаў.

Больш фотаў глядзіце ТУТ.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.