home



UPD! Страшная аварыя каля аўтамабільнага кальца (ФОТЫ)
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле vk.com/typical_borisov

На жаль, са смяротным зыходам.

Паводле інфармацыі з сацыяльных сетак, легкавік Chevrolet вылецеў на сустрэчную пад смеццевоз непадалёк ад “Барысаў-Арэны”. Жанчына, кіроўца іншамаркі, загінула на месцы. Трагедыя здарылася ўчора, 3 студзеня, раніцай.

Па недакладных звестках, сталай жанчыне стала кепска за рулём і яна вывернула са сваёй паласы, не сыходзячы ад сутыкнення. Яна была прышпіленая рамянямі бяспекі, на аўтамабілі былі зімовыя шыны.

Па дадзеных МУС, Chevrolet кіравала жыхарка пасёлка Юбілейны Мінскага раёна, 62-гадовая пенсіянерка. У выніку лабавога сутыкнення з грузавіком яна загінула на месцы.



Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.