home



Фотападарожжа па старой Барысаўшчыне з Антонам Астаповічам
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле Антона Астаповіча

Вядомы беларускі гісторык-этнолаг, культуролаг, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры апублікаваў на сваёй старонцы ў facebook некаторыя фотавынікі з паездкі па Барысаўскім раёне.

Дзядзілавічы, Мсціж, Халмоўцы і іншыя мясціны трапілі ў аб’ектыў яго фотаапарата.

Барысаўшчына. Мястэчка Дзядзілавічы. Жыдоўскія могілкі, местачковы дом з саману і тэрыторыя, дзе калісці касцёл стаяў:

Двор Дзядзілавічы, сучасная Вароўская. Нележыў Слізням. На здымках бровар, яго інтэр’еры, руіны спіртасховішча, гаспадарчая пабудова:

Могілкі паміж Мсціжом і Загор’ем:

Рэшткі сядзібы Слізняў у Мсціжы на Барысаўшчыне:

Могілкі ў Халмоўцы на Барысаўшчыне:

Броды на Барысаўшчыне. Старадаўнія могілкі і руіны царквы:

«Гэта царква першай паловы 18 ст. Выключны для Беларусі выпадак – развалілася сама. Ні немцы, ні камунякі яе не чапалі. Проста мясцовыя больш чым царкву шануюць чароўную крынічку побач з вёскай. Каля крынічкі на дрэва вешаюць рэчы з хворых частак цела – і хваробы праходзяць. Вісяць і кашулі, і рукавічка, і майткі (трусы)», – дадае тлумачэнні да здымка барысаўскі мастак, каваль Алесь Панцялей.

«Такія надмагіллі на сутыку гістарычнай Барысаўшчыны з Лепельшчынай і Вілейшчынай – з’ява распаўсюджаная, традыцыйная. Надпісы на камянях адносна вельмі познія, пачынаюцца з кан. 19 ст., а так, у асноўным толькі крыж выбіты, ды і гэтыя крыжы бывае «расчытаць» праблематычна. У асноўным я датую могілкі па ўзросту вёскі. Калі браць Броды, то гэта вёска ўжо ў 17-м ст. існавала, а царква на могілках – гэта сяр. 19 ст. Так што самі могілкі можна смела як мінімум 18 ст. датаваць. Дарэчы, на сумежжы Цэнтральнай Беларусі, Паазер’я і Падняпроўя сустракаюцца пахаванні, пазначаныя каменнымі крыжамі, а самі пахаванні размяшчаюцца побач ці на курганных могільніках. Напрыклад у Бірулях, гэта вярхоўі Бярэзіны, возера Медзазол, могільнік з падобнымі надмагіллямі і каменнымі крыжамі побач з курганамі 10-12 стст. і датуецца 16 ст.», – дапаўняе Антон Астаповіч.

На сцяне руініраванай царквы ў Бродах праявілася пяціканцовая зорка:

Старадаўнія могілкі ў Дамашкавічах. Амаль мяжа Докшыцкага і Барысаўскага р-наў. Гістарычная Барысаўшчына:




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.