home



УВАГА! У Барысаве зарэзалі жанчыну на лясной сцяжыне дзеля грошай
© Аддзел інфармацыі Barysau.by

Як стала вядома парталу vborisove.by, 2 снежня 2014 года каля 17.00 гадзін у Барысаве на пешаходнай дарожцы, якая вядзе праз лясны масіў ад вуліцы Пірагова да вуліцы ДБУ-25 (ДСУ-25), што ў вёсцы Вуглы, неўсталяваны злачынец здзейсніў забойства жанчыны, у якой выкраў сумачку.

Як атрымалася высветліць, апошняя вярталася дадому з працы праз лясны масіў, які знаходзіцца паміж чыгуначнай станцыяй «Бярэзіна» і вуліцай ДБУ-25, пасля чаго на яе напаў рабаўнік і, каб завалодаць яе маёмасцю, нанёс ёй некалькі удараў нажом у вобласць жыццёва важных органаў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў, грамадзянка памерла ў рэанімацыі УАЗ «Барысаўская ЦРБ».

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 207 (разбой, здзейснены арганізаванай групай, альбо з прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, або з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры, – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці), ч.1 па арт. 14 (замах на злачынства), п. 12 ч. 2 арт. 139 (забойства з карыслівых меркаванняў, альбо па найму, альбо спалучанае з разбоем, вымагальніцтвам або бандытызмам – караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем, а пры наяўнасці абставін, прадугледжаных пунктам 12 часткі другой гэтага артыкула, – з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прыкметы выкрадзенага:

Сумка светла-карычневага колеру, памерам 40х50 см., пашытая квадратамі памерам 5х5 см., з кароткімі ручкамі.

Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб здзейсненым злачынстве, альбо якія бачылі ў паказаны час мужчын з жаночай сумачкай, вядучых сябе падазрона, а таксама якія знаходзіліся з 16 да 18 гадзіны 02.12.2014 у раёне месца злачынства, просім паведаміць у Барысаўскае РУУС па тэлефонах 732521, 707002, 707040, 707022 або па тэлефоне 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне за прадстаўленую інфармацыю гарантуецца.



  1. Абыдленне нораваў відавочнае

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.