home



Хлопцы з Расіі варылі псіхатропы ў Барысаве
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле people.onliner.by
ras01 Фота guvd.gov.by

У Барысаве затрымалі двух хлопцаў з Іркуцка. Аднаму – 24 гады, іншаму – 25. Старэйшы некаторы час працаваў у Піцеры поварам, а пасля захацеў лепшага жыцця і рвануў у Беларусь. Спачатку быў Гомель, потым Барысаў, дзе расіянін і зняў кватэру, у якой арганізаваў лабараторыю. Пазней хлопец паклікаў свайго таварыша. Абодвум пагражаюць сур’ёзныя тэрміны, паведамляе ГУУС.

У барысаўскай кватэры аператыўнікі выявілі і канфіскавалі больш за шэсць кілаграмаў псіхатропных рэчываў, а таксама вакуумную помпу, лабараторны прыбор для кандэнсацыі, 8 лабараторных колбаў, магнітную мяшалку, 11 палімерных ёмістасцяў з вадкасцямі, 6 палімерных пакетаў з парашкападобнымі рэчывамі белага колеру.

ras08

ras02

На допыце 25-гадовы затрыманы распавёў, як яму было дрэнна жыць у Санкт-Пецярбургу. Аднойчы ён сядзеў у інтэрнэце і наткнуўся на форум, пасля азнаямлення з якім і вырашыў ехаць у Беларусь. На месцы ён самастойна арганізаваў лабараторыю па вырабе і збыце псіхатропу. Родным і знаёмым казаў, што з’ехаў пісаць дысертацыю па экалогіі.

ras03

Спачатку хлопец рабіў усё адзін, а потым запрасіў свайго 24-гадовага прыяцеля з Іркуцка. Той аднекваўся ад дачынення да псіхатропаў і казаў, што проста прыехаў у госці. Маўляў, да наркотыкаў не мае ніякага дачынення. Аднак у яго тэлефоне меліся рэцэпты прыгатавання псіхатропу.

ras04

Расіяне збывалі псіхатроп буйнымі партыямі (па 50-100 г) на тэрыторыі Барысава.

ras05

Узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў») КК Рэспублікі Беларусь. Абодвум свеціць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне расіяне будуць адбываць у Беларусі.

ras06

ras07



Калі ласка, дайце нам вашыя каштоўныя каментары

Увайсці з дапамогай: 

Ваш e-mail не будет опубликован.

WP-SpamFree by Pole Position Marketing


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.