home



Пад Барысавам забітая ігумення праваслаўнага манастыра — найхутчэй, адной з паслушніц
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by

Паводле інфармацыі СМІ, у ноч на пятніцу была забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага манастыра (Барысаўскі раён Мінскай вобласці) матушка Васіліса. «Я магу пацвердзіць факт, што матушка Васіліса забітая. Хутчэй за ўсё, гэта быў напад адной з паслушніц, якіх шмат у манастыры», — інфармуе прэс-сакратар Беларускага экзархата айцец Сергій Лепін.

У праваахоўных органах пацвердзілі дадзены факт, але падрабязнасці пакуль не паведамілі.

Паводле інфармацыі манастыра, ігумення Васіліса прыехала ў Беларусь з Украіны, была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску, пасля ўтварэння сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці. У 2001 годзе была паслушніцай у Свята-Елісавецінскім жаночым манастыры, затым прыняла пострыг. З 2004 года па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта — была ігуменняй Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна.

Больш падрабязная інфармацыя ТУТ і ТУТ.



Калі ласка, дайце нам вашыя каштоўныя каментары

Увайсці з дапамогай: 

Ваш e-mail не будет опубликован.

WP-SpamFree by Pole Position Marketing


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.