home



У Барысаве Mazda ад удару аб дрэва разарвала на дзве часткі
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by

Здарэнне адбылося ўвечары 2 студзеня на ўчастку аўтадарогі, якая злучае трасы «Слабада — Навасады» і «Барысаў — Вялікае Стахава — Зембін».

Легкавік вылецеў з праезнай часткі і сутыкнуўся з дрэвам. 18-гадовы кіроўца не пацярпеў, а 17-гадовую пасажырку з сур’ёзнымі траўмамі шпіталізавалі, інфармуе БЕЛТА.

Малады чалавек не саўладаў з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль Mazda Premacy выехаў на сустрэчную паласу, а пасля і ў левы кювет.

Мяркуецца, што кіроўца няправільна выбраў хуткасць у тых умовах надвор’я.

Хлопец быў цвярозы, ён і пасажырка былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.



Калі ласка, дайце нам вашыя каштоўныя каментары

Увайсці з дапамогай: 

Ваш e-mail не будет опубликован.

WP-SpamFree by Pole Position Marketing


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.