home



Грузавік насмерць збіў 7-гадовую дзяўчынку і яе маці на пераходзе ў Барысаве
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле Андрэя Гамыляева, auto.onliner.by

Сёння раніцай у Барысаве на нерэгуляваным пешаходным пераходзе грузавым аўтамабілем МАЗ быў учынены наезд на жанчыну з дзіцём. Ад атрыманых пашкоджанняў дзяўчынка 2009 года нараджэння і яе маці 1971 года нараджэння загінулі, паведамілі ў СК.

Па нашых звестках, трагедыя адбылася ў момант, калі было яшчэ цёмна. Следчыя высвятляюць усе акалічнасці.

Фатаграфіі следчымі зробленыя ў светлы час сутак, аднак сам наезд адбыўся ў цёмны. Пра гэта сведчыць відэа карыстальніка форуму auto.onliner.by cub_eyes. Вядома, што ДТЗ здарылася на ўчастку двухпалоснай дарогі, у зоне пераходу, адзначанага разметкай, якая сведчыць аб павышэнні небяспекі. Пра тое, наколькі яна бачная ў цемры, таксама можна меркаваць з запісу.

«Праводзіцца агляд месца здарэння, ажыццяўляецца збор дадзеных аб удзельніках трагедыі, праца са сведкамі і відавочцамі, фіксацыя аб’ектаў і слядоў, якія маюць значэнне для ўстанаўлення часу, характару і іншых абставінаў таго, што адбылося, – дапоўнілі ў СК. – Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку па тэхнічным стане грузавіка і прычыне смерці загінуўшых. Кіроўца 1961 года нараджэння папярэдне быў цвярозы».

mazf

Фота: Следчы камітэт

Заведзеная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 ( «Парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек») КК РБ.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.