home



У Барысаўскім раёне знойдзеныя трупы трох мужчын
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле tut.by
les

У Барысаўскім раёне былі знойдзеныя чацвёра мужчын. Трое з іх былі мёртвыя, яшчэ адзін быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яны былі знойдзеныя яшчэ 18 верасня, але пра гэта стала вядома толькі 26 верасня з перадачы «Прычыны і следства з Партанам і Ганчаровай» на «Альфа-Радыё».

«18 верасня ў лясным масіве ў Барысаўскім раёне былі знойдзеныя чацвёра мужчын. Трое з іх былі мёртвыя, чацвёрты — дастаўлены ў рэанімацыю, дзе і знаходзіцца дагэтуль», — распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдніх дадзеных, мужчыны адправіліся ў лес і там ужывалі забароненыя рэчывы.

Хлопцу, які выжыў — 26 гадоў. Траім загінулым — 36, 35 і 32 гады.

Вядома, што двое з іх раней мелі судзімасць.

«Праведзены агляд месца здарэння, знойдзеныя прадметы, якія сведчаць аб ужыванні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў», — пазней распавяла Юлія Ганчарова.

Прызначаны шэраг экспертыз. Канфіскаваныя рэчавыя доказы — у тым ліку шпрыцы, шкляныя флаконы.

Барысаўскім РАСК распачатая крымінальная справа па ч.5 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Незаконны збыт наркатычных і псіхатропных рэчываў, які пацягнуў па неасцярожнасці смерць грамадзян у выніку спажывання). Санкцыя артыкула — пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 25 гадоў.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.