home



У Барысаве затрымалі двух наіўных «наркамінёраў»
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле people.onliner.by
23.08.2016 Рубрыкі Здарэнні,Фота і відэа
nark

Хвілінка суровага міліцэйскі гумару з Барысава: «Маладыя людзі забяспечылі сабе трохразовае харчаванне, пражыванне і поўнае забеспячэнне за кошт дзяржавы па меншай меры на дзесяць бліжэйшай гадоў». Гаворка ідзе пра няўдачлівых «мінёраў», якія папаліся супрацоўнікам праваахоўных органаў у працэсе стварэння закладак спайсу.

– У поле зроку міліцыянтаў, можна сказаць, выпадкова трапілі двое маладых людзей. Узмоцнена робячы выгляд, што яны проста шпацыруюць па вуліцы, хлопцы раз-пораз азіраліся па баках, то прысаджваліся на лавачкі, то падыходзілі да пад’езда дамоў, то прысядалі і папраўлялі шнуркі, адначасна ўвесь час нешта фатаграфуючы на камеру тэлефона. Паводзіны хлопцаў здалося аператыўнікам падазронымі, і яны вырашылі паглядзець, што будзе далей.

Праз некаторы час аператыўнікі прыйшлі да высновы, што маладыя людзі, хутчэй за ўсё, займаюцца «мінаваннем» – раскладваюць па тайніках пакуначкі з наркотыкамі. Чым даўжэй аператыўнікі назіралі за дзеяннямі маладых людзей, тым больш яны пераконваліся ў правільнасці сваёй версіі. Парачку вырашана было затрымаць. Пры доглядзе ў маладых людзей было выяўлена некалькі скруткаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва альфа-PVP агульнай масай больш за 12 грамаў. Маладыя людзі не сталі адмаўляць, што сапраўды займаліся закладкай у тайнікі псіхатропаў, – паведамляюць ва УУС Мінаблвыканкама.

Затрыманыя расказалі, дзе і як яны закладывалы наркотыкі. Зараз выяўлена больш за 50 сховаў з расфасаванымі дозамі.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.