home



Грыбнік падарваўся на барысаўскім палігоне
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by
hryby

Грыбнік падарваўся на барысаўскім палігоне, паведамляе раённая газета «Адзінства» са спасылкай на мясцовы гарадскі аддзел МНС.

Паводле папярэдніх звестак, барысаўчанін вяртаўся дадому праз палігон, дзе ў яго зламаўся ровар. Каб паправіць ровар, грыбнік знайшоў на поле металічны прадмет і стаў стукаць ім па ровары. У выніку такіх дзеянняў адбыўся выбух. Мужчыну адарвала кісць рукі. Таксама ён атрымаў аскепкавыя раненні, ад чаго памёр на месцы.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.