home



Барысаўскі педафіл абіраў сабе ахвяр каля школ
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
piedafil

Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС затрымалі 51-гадовага мужчыну па падазрэнні ў здзяйсненні серыі злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Гаворка ідзе пра серыю злачынстваў, учыненых летам мінулага года. У якасці пацярпелых выступаюць двое хлопчыкаў — 2004 і 2005 гадоў нараджэння. Не выключана, што гэта не адзіныя ахвяры, інфармацыя правяраецца.

Як высветлілі праваахоўнікі, фігурант чакаў дзяцей недалёка ад школы ў Барысаве, а затым па розных прычынах прапаноўваў пайсці ў размешчаны непадалёк ад вуліцы Трусава лясны масіў. Калі ўдавалася завесці дзіця ў адасобленае месца, праводзілася далейшая псіхалагічная апрацоўка. Для гэтага прапаноўваліся цукеркі, грошы. Для забеспячэння маўчання ўжываліся пагрозы, у тым ліку з выкарыстаннем газавага балончыка і нажа.

Пры ператрусе ў затрыманага знойдзены вялікі аб’ём — каля 6 гігабайт — парнаграфічных відэа і фота з удзелам непаўналетніх. Ёсць сярод іх і матэрыялы ўласнага вырабу. Акрамя таго, у затрыманага канфіскаваны пнеўматычны пісталет, газавы балончык і нож. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.167 КК РБ, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.