home



У Барысаве затрымалі менеджара кампаніі, якая будуе завод «Белджы»
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле news.tut.by
belgee

Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа ў дачыненні да менеджара па замежнаэканамічных сувязях кітайскай кампаніі, якая ажыццяўляе будаўніцтва аўтазавода ў Барысаўскім раёне.

Супрацьпраўныя дзеянні 40-гадовага мінчука выяўлены ў выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ УУС Мінаблвыканкама.

Мужчына затрыманы 25 мая на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі ў Барысаве пры атрыманні грашовых сродкаў у 30 млн рублёў ад дырэктара камерцыйнай фірмы. Грошы ў якасці хабару прызначаліся за вырашэнне пытанняў, звязаных з забеспячэннем выканання раней заключаных паміж суб’ектамі дагавораў аб пастаўцы бетону і своечасовай аплаты за пастаўленую прадукцыю, паведамляе СК.

У межах крымінальнай справы дапытваюцца сведкі, праводзяцца вочныя стаўкі, ператрусы, вывучаецца асобу фігуранта, яго паўнамоцтвы і службовыя абавязкі, аналізуюцца дакументы гаспадарчай дзейнасці паміж суб’ектамі.

На маёмасць затрыманага, сярод якога два дарагія аўтамабілі, накладзены арышт.

Працягваюцца сьледчыя і працэсуальныя дзеянні з мэтай ўстанаўлення абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле інфармацыі auto.tut.by, гаворка ідзе аб кампаніі CITIC Construction Co., Ltd, якая будуе ў Беларусі завод «БелДжы» і Аршанскі льнозавод.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.