home



Міжваенная архітэктура Барысава вачыма маладзечанскага блогера (ФОТЫ)
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле yozas-gubka
rev_pr_dav_arch

“Апошнім часам нешта зачасціў на ўсход краіны, – піша ў сваім “жывым часопісе” ўраджэнца Маладзечна Уладзімір Садоўскі, які вывучае польскую архітэктуру на былых “усходніх крэсах” – А так як там “польскіх домікаў” днём з агнём не знойдзеш, то прыходзіцца абыходзіцца савецкай “міжваенкай”. Жартую канешне”*.

“Савецкую архітэктуру 1920-х, 1930-х гадоў я люблю гэтак жа моцна, як і польскі архітэктурны мадэрнізм Заходняй Беларусі. Паехалі.

У Барысаве я раней бываў толькі праездам і пра наяўнасць там цікавай “міжваенкі” ведаў толькі з артыкулаў спадара Osenenko (у гэтым пасце я выкарыстаю некалькі ілюстрацый з яго матэрыялаў). У панядзелак я патрапіў у Барысаў па працы і меў пасля абеда пэўны час каб даследваць архітэктуру горада (паездка была здзейснена ў студзені 2014 года. – BARYSAU.BY).

Уладзімір Садоўскі

1. Пачну расповед з прывакзальнай плошчы, хоць мой рэальны шлях быў трохі іншы. Тут я пабачыў барысаўскую алюзію на мінскую «браму горада» – дамы з вежамі на вул.Кірава перад вакзалам. Барысаўскія дамы па віду падобныя на пасляваенныя, хоць на глобусе Беларусі яны пазначаны як дамы 1929-30 гг і ў гэтым хутчэй за усё «глобус» памыляецца. Паглядзіце самі:

2. Далей я рушыў уверх па праспекце Рэвалюцыі і натрапіў на сапраўдную міжваенку. Першым кінуўся ў вочы гэты характэрны будынак:

3. Osenenko у сваім артыкуле сцвярджае, што гэта дарэвалюцыйныя дамы перабудаваныя ў 1920-я ў канструктывістскім ключы. Асноўнай рысай гэтага «ключа» можна назваць такі вось класны пад’езд паўкруглы рызаліт:

4. Далей па праспекце знаходзіцца сапраўдная перліна барысаўскай «міжваенкі» – два дамы №12 і №14:

5. Больш ранні дом, як сцвярджае Osenenko, пабудаваны ў 1925-1927 гадах, хаця на будынку напісана 1929-1930:

6. Характэрныя вуглавыя балконы:

7. Позні дом №14 пабудаваны пачатку 1930-х:

8. Гэта амаль дакладная копія гомельскага дома архітэктара Н.Макляцовай, пра які я пісаў у артыкуле па міжваенку Гомеля:

9. На гэтым барысаўскім доме таксама гады пабудовы выкладзены цэглай – 1934-1935:

10. Бакавыя фасады абодвух дамоў даволі падобныя:

11. Дамы на старым фота з гэтага артыкула:

12. На гэтым прыклады міжваеннага шматкватэрнага жылога будаўніцтва ў Барысаве не заканчваюцца. На гэты міжваенны шматкватэрнік я патрапіў цалкам выпадкова, хоць і чытаў пра яго ў Osenenko, але адрас не запомніў:

13. Знайшоў я яго дзякуючы свайму прынцыпу падарожжаў па незнаёмых гарадах – ісці куды вочы глядзяць, раптам што цікавае пабачу. І пабачыў жа 🙂

14. Дом, калі верыць шыльдзе з пашпартам будынка – 1932 года. Выгляд з двара:

15. Далей за ім па праспекце Арджанікідзэ я пабачыў вось такі цікавы вуглавы дом з закругленнем. Не магу сказаць даваенны ён, ці не:

16. Увогуле, на гэтым праспекце часта сустракаецца другая распаўсюджанная архітэктурная з’ява Барысава – драўляныя баракі. Два аднолькавых жоўтых двухпавярховіка:

17. За імі два аднолькавых аднапавярховіка. На жаль, нічога не магу сказаць пра дату пабудовы.

18. Тут жа недалёка знаходзіцца барак пабудаваны паводле распаўсюджанага ў Барысаве праекту:

19. Такі ж дом на вул.Працы:

20. І такі ж, толькі не пафарбаваны, на Паштовай вуліцы, выгляд з двара:

21. Баракі пасляваенныя – 1948 год пабудовы:

22. Дарэчы, на перакрыжаванні двух праспектаў – Рэвалюцыі і Арджанікідзэ – я заўважыў такі вось цікавы домік з элементамі дарэвалюцыйнага мадэрну:

23. І хаця на шыльдзе напісана 1949 год, падаецца мне, што гэта перабудаваная «дарэвалюцыёнка», а не пасляваенная «сталінка»:

24. Недалёка ад гэтага дома знаходзіцца такі вось будынак навучальнай установы – ці то садка, ці то школы:

25. Хутчэй за ўсё пасляваенны, хаця такія вось панарамныя вокны «унушаюць апасенія» у міжваеннасці:

26. За жоўтым будынкам школы/садка (як вы ўжо пэўна заўважылі, любяць у Барысаве гэты колер), калі прайсці ўглыб двароў, можна пабачыць такі вось будынак. Зараз тут нешта накшталт ЖЭУ, але раней, падазраю, была «міжваенная» пажарная частка. Праўда, калі акажацца, што вежа на заднім фоне не каланча, тады я не ведаю, што і думаць:

27. Цяпер перамясцімся ў раён сумнавядомага прадпрыемства ААТ «Барысаўдрэў», куды я ўласна кажучы і прыязджаў па працоўных справах. Тут сваім учэпістым да «міжваенкі» вокам я прыкмеціў некалькі цікавых пабудоў. Вось на гэты будынак я спачатку падумаў, што гэта міжваенная школа:

28. Аказалася, што гэта жылы дом…

29. .. і «па пашпарце» ніякая не «міжваенка», а будынак 1947 года:

30. Праўда, у годзе пабудовы я сумняюся, нешта не надта ён падобны на «пасляваенку». Выгляд з двара:

31. Да і на жылы ён не надта падобны. Дакладней, зразумела, што там зараз жывуць людзі, але тое, што ён першапачаткова будаваўся для жылля я сумняюся. Дзверы. Падобна больш на запасны выхад, чы на ўваход у пад’езд:

32. Каля цаглянага дома стаіць два драўляных барака. Першы:

33. І другі. Падобныя на пасляваенныя:

34. Калі прайсці далей ад «Барысаўдрэва» праз двары ў бок вакзала, то можна пабачыць дзейсны будынак школы:

35. Будынак падобны і на даваенны і на пасляваенны. Выгляд з двара:

36. У двары старога корпуса школы (я забыў сказаць што там недалёка новы корпус узведзены) пажухае рэдкі ў нашых краях аўтобус югаслаўскай маркі «ТАМ»:

37. Такі ж аўтобус памірае на паркоўцы каля маладзечнскага вакзала – пра яго я пісаў тут:

38. Тут вам не там:)

39. Недалёка ад цаглянай школы я знайшоў яшчэ адну… школу:) Ну так мне падалося,будынак вельмі характэрны, хаця, калі падумаць, то тры школы на квадратны метар гэта зажырна 🙂

40. Можа гэта проста вялікі барак:

41. Дарэчы, заўважыў, што канструктывістскія матыўчыкі прасочваюцца і ў сучаснай забудове Барысава:

42. Яшчэ з цікавостак, пабачыў вось такую рэкламу – спадарства, адкопваем старыя запасы савецкіх манет і гоў у Барысаў за ботамі:

43. Яшчэ адну знакамітую выдатнасць горада – «шухаўскую вежу» 1927 года – я, на жаль, змог пабачыць толькі з вакна электрычкі:

Дзякуй за ўвагу”.

* у артыкуле часткова захаваныя асаблівасці мовы аўтара



  1. два дамы што па праспекце рэвалюцыі №12 і №14 — мае ўлюбёныя ў Барысаве! дзякуй, за агляд.

  2. прапаную з’ездзіць у стары горад — там яшчэ больш фатаграфій можна зрабіць

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.