home



Geely «для чыноўнікаў» будзе каштаваць ад $18 тысяч
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
04.05.2016 Рубрыкі Эканоміка
This image was originally published on Onliner.by web site (http://www.onliner.by/). All rights reserved. Фота auto.onliner.by

Пакуль канвеер «БелДжы» стаіць у чаканні старту зборкі новых мадэляў, апошнія актыўна прэзентуюць на выставах. У мінулым месяцы іх дэманстравалі каля завода МАЗ. Сёння ў Мінску дазволілі разглядзець машыны больш пільна. Сярод чатырох навінак, якія будуць збіраць у РБ (абноўлены красовер Emgrand X7, хетчбэк і седан ЕС7 і раскошны седан Emgrand GT), увагу прыцягвае ў першую чаргу апошні – той самы прызначаны для чыноўнікаў. Яго і вырашылі разгледзець журналісты auto.onliner.by дэталёва (цалкам фотарэпартаж глядзіце ТУТ).

geely2

GT, ён жа GC9 – седан бізнес-класа. Прапануюцца дзве версіі матораў – аб’ёмам 1,8 і 2,4 літра, што выдаюць мінімум 162 к.с. Трансмісія – толькі 6-ступеністы «аўтамат». Максімальная хуткасць – 210 км/г, а расход не павінен перавышаць 9,1 літра на сотню. Машына створана ў першую чаргу для камфортных паездак пасажыраў.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.