home



Лукашэнка перасадзіць чыноўнікаў на барысаўскія «Джылі»
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле belta.by
l2_160407-5sfkr Фота belta.by

Беларускія чыноўнікі — ад кіраўнікоў раённага ўзроўню да міністраў — надалей пры здабыцці службовых аўтамабіляў павінны арыентавацца выключна на прадукцыю айчыннага аўтапрама. Адпаведнае даручэнне даў сёння Аляксандр Лукашэнка, аглядаючы выставу найноўшых узораў тэхнікі, што вырабляецца на беларускіх прадпрыемствах машынабудавання.

На выставе, у прыватнасці, быў прадстаўлены легкавы аўтамабіль прадстаўніцкага класа, вытворчасць якога СЗАТ «БелДжы» плануе пачаць у Беларусі ўжо ў трэцім квартале гэтага года. Кіраўнік краіны высока ацаніў навінку з пункту гледжання зручнасці, аснашчанасці і дызайну. «Ніякага імпарту для чыноўнікаў, акрамя прэм’ера, віцэ-прэм’ераў і вышэйшых службовых асобаў», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пры гэтым растлумачыў, што гаворка не ідзе пра тое, каб за адзін раз перасадзіць усіх службоўцаў на гэтыя аўтамабілі, бо на гэта сышлі б велізарныя сродкі. Таму замену неабходна вырабляць паступова, па меры ўзнікнення такой неабходнасці. «Трэба купляць свае аўтамабілі, тым больш яны ў два разы танней за нямецкія», — адзначыў беларускі лідар.

«Вы сказалі, што машына добрая, значыць, няхай чыноўнікі купляюць. Даручэнне Шэйману (кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман), няхай прапрацоўвае, дзе, колькі па плане па ўсёй вертыкалі, пачынаючы ад старшыні райвыканкама і заканчваючы міністрамі», — сказаў кіраўнік краіны.

«Самае галоўнае, што мы гэта робім у сябе. Калі гарантыю не вытрымаюць, то прыехаў на завод і зрабіў», — рэзюмаваў беларускі лідар.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.