home



«Падарунак» Расіі: У Барысаве прымаюць ракетны комплекс С-300
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле svaboda.org
07C0008D-577A-4ED0-BA65-74070707B723_cx0_cy9_cw0_mw1024_s_n_r1

Два прыбылі з Хабараўска і накіруюцца ў Полацак, трэці прымаюць у Барысаве, чацвёрты чакаецца.

Тры з чатырох дывізіёнаў ракетных комплексаў C-300, якія нашай краіне бясплатна пастаўляе Расія, прыбылі ў Беларусь, паведамляе БелаПАН са спасылкай на кіраўніка вайскова-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны Алега Дзвігалёва.

Па словах Дзвігалёва, два дывізіёны ракетных комплексаў прыбылі з Хабараўска і паступяць на ўзбраенне 377-га зенітна-ракетнага палка ў Полацку, трэці дывізіён «прымаюць у Барысаве», а пастаўка чацвёртага чакаецца ў сакавіку — ён прыбудзе з Нарыльска разам з камандным пунктам. Па адным дывізіёне скіруюць у 1-шы і 115-ты зенітныя ракетныя палкі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Комплексы С-300 ПС пастаўляюцца Расіяй задарма пасля капітальнага рамонту з гарантыяй службы да 5–7 год. Створаная групоўка, па словах Дзвігалёва, «дазваляе рашаць усе пастаўленыя задачы», далейшых паставак падобных комплексаў не плануецца. C-300 здольная паражаць цэлі ў паветры на дальнасці ад некалькіх кіламетраў да трох соцень кіламетраў як на звышмалой вышыні, так і на вышыні да 27 км.

Незалежны ваенны аглядальнік Аляксандар Алесін выказваў меркаванне, што С-300 Расія пастаўляе ў Беларусь бясплатна як свайму ваеннаму саюзьніку, а сама ад гэтых комплексаў пазбаўляецца, бо яны састарэлі.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.