home



Трагедыя ў Барысаве: шэсць чалавек загінулі ад атручвання газам, у тым ліку двое дзяцей
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by
gaz2_160128-aqyat Фота 112.by/Sk.gov.by

Следчыя высвятляюць абставіны гібелі шасці чалавек у Барысаве.

Учора позна ўвечары ў МНС ад дзяжурнага аварыйнай газавай службы ПУ «Барысаўгаз» паступіла паведамленне пра неабходнасць аказання дапамогі ў адкрыцці дзвярэй у кватэрах пяціпавярховага дома па вуліцы Дняпроўскай. У ходзе высвятлення абставінаў атрымана інфармацыя, што раней у кватэры на трэцім паверсе выяўленыя двое загінулых пажылых людзей.

Ратавальнікі па трохкаленнай лесвіцы праніклі ў кватэру, размешчаную паверхам ніжэй, на другім паверсе, дзе былі знойдзены целы чатырох чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей (10 і 17 гадоў).

gaz1_160128-z4zli

Sk.gov.by

Абставіны гібелі людзей высвятляюцца Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта.

Прызначаны шэраг экспертыз, разглядаюцца розныя версіі трагедыі, у тым ліку няспраўнасць газавага абсталявання.

Першым намеснікам старшыні Следчага камітэта, што каардынуе працу на месцы здарэння, распачата крымінальная справа паводле арт. 428 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь па факце неналежнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі МПУ «Барысаўміжрайгаз», што пацягнула гібель шасці чалавек.

У цяперашні час следчымі вывучаецца канфіскаваная ў адпаведных арганізацый дакументацыя, дапытваюцца сведкі. Прызначаныя экспертныя даследаванні.

Псіхолагі МНС аказваюць дапамогу сваякам загінулым.

Падрабязны рэпартаж чытайце таксама ТУТ.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.