home



Барысаўскі баевік з “ЛНР” трапіў у палон ва Украіне
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле vborisove.by
lnr

Відэа затрымання беларуса, які спрабаваў напасці на ўкраінскі апорны пункт, як піша аўтар відэа, з’явілася на канале YouTube, а потым распаўсюдзілася па сацыяльных сетках.

Варта адзначыць, што відэа было зроблена 1 лютага 2015 года, а трапіла ў сеціва ў мінулую суботу, 5 снежня. Першапачаткова відэазапіс быў быў размешчаны карыстальнікам пад логінам “Патрыёт Украіны”. З якой прычыны відэа трапіла толькі зараз у сеціва і дзе зараз барысавец Яўген – невядома.

“Яўген – грамадзянін Беларусі, барысавец, прыехаў ва Украіну змагацца з “фашызмам”… 1 лютага 2015 года пры нападзе на ўкраінскі апорны пункт быў паранены і трапіў у палон”, – піша аўтар відэа.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.