home



У Барысаве праектуюць лыжна-біятлонны комплекс
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле belta.by
02.12.2015 Рубрыкі Галоўная навіна,Спорт
biatlon

У Мінскай вобласці зімой аматарам актыўнага адпачынку свае паслугі прапануюць больш за 160 спартовых аб’ектаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Вячаслава Шыпарава.

«У вобласці плануецца заліць 33 гарадскіх і раённых катка, 58 хакейных каробак і падрыхтаваць 73 лыжныя трасы», – сказаў Вячаслаў Шыпараў. Гэтыя аб’кты для масавых заняткаў фізкультурай і спортам адкрыюцца пры спрыяльных умовах надвор’я.

Каля адкрытых лядовых пляцовак будуць працаваць 57 пунктаў пракату канькоў, а для выдачы ў іх падрыхтаваныя больш за 3,2 тыс. пар канькоў. Пры хакейных каробках адкрыюцца 45 пунктаў пракату больш чым з 2,8 тыс. пар канькоў. Для аматараў актыўнага адпачынку на лыжах будзе працаваць 61 пункт пракату з 2,9 тыс. пар.

Гаворачы аб новых спартыўных аб’ектах у Мінскай вобласці, якімі ў перспектыве таксама змогуць карыстацца прыхільнікі зімовага адпачынку, Вячаслаў Шыпараў распавёў, што праектуецца лыжна-біятлонны комплекс у Барысаве.

Тым часам, у гарналыжных цэнтрах Беларусі чарговы зімовы сезон стартаваў у мінулы ўік-энд. У «Сілічах» і «Лагойску» адкрыліся навучальныя трасы са штучным снегам. Іх апрабавалі пачаткоўцы гарналыжнікі і сноўбардысты.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.