home



Лукашэнка абмеркаваў вытворчасць аўтамабіляў «Джылі» ў Барысаве
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле belta.by
geely_vyk_01

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытанні вытворчасці легкавых аўтамабіляў «Джылі» ў Барысаве.

Лукашэнка нагадаў, што праект па стварэнні ў Беларусі легкавых аўтамабіляў з’яўляецца яго даўняй марай.

«Натуральна, ствараць самім, з нуля, легкавы аўтамабіль сёння — гэта смерці падобна. І не для Беларусі гэтая тэма, бо і рынак не той і іншае. І самае галоўнае — бо многія дзяржавы, якія вырабляюць легкавыя аўтамабілі, не проста на гады, на стагоддзі сышлі наперад.

І ствараць легкавы аўтамабіль, а потым канкураваць з гэтымі краінамі, якія вырабляюць добрыя аўтамабілі сёння, тыя ж «мэрсэдэсы», японскія аўтамабілі, карэйскія і гэтак далей, вельмі складана», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму была пастаўлена задача — знайсці краіну, якая гатова нам дапамагчы на аснове іх і нашых тэхналогій стварыць прымальны аўтамабіль, аўтамабіль для нашага народа, каб ён і па якасці, і па цане быў для нас выгадны», — падкрэсліў ён. Такой краінай вызначылі Кітай.

«Паглядзеўшы на гэту зборачную вытворчасць, мы прынялі рашэнне: быць у нас легкавому аўтамабілю і ствараць яго мы будзем разам з кітайцамі на аснове іх тэхналогій. Гэта не значыць, што мы проста возьмем і адзін у адзін скапіюем і выпусцім аналагічны аўтамабіль. Там, дзе можам, а мы можам, досвед у нас ёсць зборкі і вытворчасці грузавых аўтамабіляў і кампанентаў для легкавых аўтамабіляў, мы павінны выкарыстоўваць уласны досвед і ўласныя напрацоўкі. Яны ёсць і ў Нацыянальнай акадэміі навук, і ў прыкладной навуцы таксама. Таму паволі мы павінны удасканаліць гэты аўтамабіль і пабудаваць новы завод па вытворчасці так званай «БелДжы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка адзначыў, што ў цяперашні час завод будуецца, у тым ліку з удзелам кітайскага крэдыту. Плануецца, што з запускам першай чаргі тут будзе выпускацца ў год да 60 тыс. аўтамабіляў і 120 тыс. з запускам другой чаргі.

«Самае галоўнае — дзе будзем прадаваць? Ці будзе рынак для нашых аўтамабіляў? — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да прысутных. — Зразумела, унутраны рынак мы забяспечым, створым адпаведныя ўмовы».

Аляксандра Лукашэнку цікавілі таксама пытанні фінансавання і вытворчыя праблемы.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.