home



Упершыню ў гісторыі БАТЭ захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by
25.11.2015 Рубрыкі Галоўная навіна,Спорт
during the Champions League group E soccer match between BATE Borisov and Bayer 04 Leverkusen in Borisov, Belarus, Tuesday, Nov. 24, 2015. (AP Photo/Sergei Grits) Фота nn.by

У рамках групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляў унічыю з «Баерам» (1:1). «Барселона» ўчора разграміла «Рому» — 6:1.

Барысаўчане засталіся на апошнім месцы ў групе Е, на іх рахунку 4 пункты. А «Барса» датэрмінова выйшла ў плэй-оф.

Барселона — 13, Баер, Рома — 5, БАТЭ — 4.

Але БАТЭ ўпершыню ў сваёй гісторыі захоўвае шанцы на выхад у 1/8 фіналу Лізе чэмпіёнаў перад 6-м турам.

Каб разлічваць на выхад з групы — г.зн. або ў плэй-оф ЛЧ, або з 3-на месца ў 1/16 Лігі Еўропы — БАТЭ неабходна абыграць «Рому» у заключным туры, які пройдзе 9 снежня.

Але каб трапіць у 1/8 фіналу ЛЧ, трэба таксама, каб «Баер» не выйграў дома ў нематываванай «Барселоны».

Вы верыце ў беларускі клуб?




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.