home



Ці адолее сёння БАТЭ нямецкі «Баер»?
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by
24.11.2015 Рубрыкі Галоўная навіна,Спорт
Leverkusen's forward Karim Bellarabi (L) and BATE Borisov's Serbian defender Filip Mladenovic vie for the ball during the UEFA Champions League group E first leg football match between Bayer 04 Leverkusen and FC Bate Borisov in Leverkusen, western Germany on September 16, 2015. AFP PHOTO / PATRIK STOLLARZ Фота pressball.by

У аўторак, 24 лістапада, пройдзе матч 5-га тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў: БАТЭ — «Баер» Леверкузэн. Гульня пачнецца на «Барысаў-Арэне» а 20-й гадзіне.

У першым туры БАТЭ прайграў у Нямеччыне з лікам 1:4.

Пасля 4 тураў: Барселона — 10, Рома — 5, Баер — 4, БАТЭ — 3.

У апошнім туры, 9 снежня, БАТЭ гуляе ў гасцях з «Ромай», а немцы прымуць на сваім полі «Барселону».

У выпадку сённяшняй перамогі БАТЭ над «Баерам» шанцы на 3-е месца ў групе, што дае пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы значна павышаюцца.

Барысаўчанам не зможа дапамагчы адзін з лідараў каманды Ігар Стасевіч. Затое могуць выйсці на поле Аляксандр Глеб і Дзмітрый Мазалеўскі, а таксама Віталь Радзівонаў і Мікалай Сігневіч, якія былі траўмаваныя.

Галоўны трэнер «Баера» Рогер Шміт сказаў, што яго каманда таксама будзе гуляць на перамогу.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў выйдуць дзве лепшыя каманды, а трэцяя працягне выступ у 1/16 фіналу Лізе Еўропы.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.