home



Песня барысаўскага “Нестандартнага варыянта” ў беларускім топ-21 XXI ст. (ВІДЭА)
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле Іван Шыла, nn.by
niest_varyjant Фота naitimp3.ru

«Складаць любыя спісы, якія грунтуюцца не на аб’ектыўных паказчыках, справа няўдзячная, – піша Іван Шыла з Нашай Нівы. – З музыкай — сітуацыя тым больш ускладняецца. Але гэтая 21 песня — мае суб’ектыўныя назіранні і адчуванні ўплыву беларускай музыкі на асяродкі маіх знаёмых, на плэйлісты клубаў і кавярняў, на актыўнасць і лайкі ў сацсетках, на падзеі апошніх 14-ці год».

Цікава, што ў гэты спіс трапіла і песня барысаўскіх рэпераў са “Стандартнага варыянта” “Не последнее слово”. Ці згодныя вы з гэтым?

Песня з альбома «Не как все», найбольш паспяховага ў гісторыі гурту. Напісана ў 2001, альбом выйшаў у 2003. Кліп адзняты на кампазіцыю ў 2004. Здаецца, «Не последнее слово» тады гучала літаральна паўсюль. Плюс НВ аб’ездзіў усю краіну з гастролямі. З таго альбома слухачы могуць памятаць яшчэ некалькі песняў: «Холод», «Бомж». У мяне такое ўражанне, што больш нічога агульнавядомаму калектыву стварыць не ўдалося і наступныя гады на іх канцэрты ходзілі менавіта з-за тых трох-чатырох старых песняў. Ад 2011 гурт больш не існуе.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.