home



Кубак Лігі чэмпіёнаў прывязуць у Барысаў – убачыць зможа кожны
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле by.tribuna.com
18.11.2015 Рубрыкі Спорт,Фота і відэа

З пятніцы па нядзелю ўсе заўзятары БАТЭ атрымаюць магчымасць ужывую ўбачыць галоўны трафей Лігі чэмпіёнаў, а таксама сфатаграфавацца з самай вядомай рэліквіяй сусветнага клубнага футбола.

«УЕФА пайшоў насустрач ФК БАТЭ як рэгулярнаму ўдзельніку Лігі чэмпіёнаў і задаволіў просьбу даць легендарны Кубак на часовае захоўванне.

У Беларусі трафей прабудзе нядоўга, таму паспяшаецеся!

У чацвер, 19 лістапада, Кубак Лігі чэмпіёнаў выставяць у холе актавай залы завода БАТЭ (Барысаў, вул. Даўмана, 95) – з 11.00 да 17.00.

У пятніцу, 20 лістапада, яго прадставяць на агляд на барысаўскім гарадскім стадыёне перад паядынкам з «Гранітам» у рамках Кубка Беларусі – з 16.00 да 17.30.

У суботу і нядзелю, 21-22 лістапада, трафей будзе даступны для агляду і сумесных фота ля віп-уваходу «Барысаў-Арэны» – з 10.00 да 18.00.

Кубак таксама пабывае на базе нашай каманды ў Дудзінцы.

Скарыстайцеся шанцам на свае вочы зірнуць на легенду!» – гаворыцца ў паведамленні БАТЭ.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.