home



У “каладзееўцы” адкрываецца выстава легендарнага барысаўскага мастака
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
18.11.2015 Рубрыкі Культура

У Барысаве 20 лістапада адбудзецца адкрыццё карціннай галерэі беларускага мастака Валерыя Шкарубы, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле па працы са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама.

Галерэя размешчана ў дзяржаўнай установе культуры «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка им.І.Х.Каладзеева», у памяшканні плошчай 130 кв.м. Гэта будзе асобнае структурнае падраздзяленне бібліятэкі. На рамонтныя работы і добраўпарадкаванне памяшкання накіравана Br600 млн спонсарскіх сродкаў (РУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт»).

pic2695

pic2692

Карціны Валерыя Шкарубы «Слупы» і «На вадзе», bel-art.by

На адкрыцці галерэі будзе прадстаўлена 30 работ Валерыя Шкарубы, якія мастак перадае ў дарунак бібліятэцы. Мастаком, які з’яўляецца членам экспертнай камісіі па творах выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Міністэрстве культуры Беларусі, гэтыя работы ацэнены ў $61 тыс.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, абласных і раённых музеях, музеях Кітая, Германіі, таксама ў прыватных зборах у такіх краінах як Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Данія, ЗША, Італія, Кітай, Польшча, Расія, Славенія, Турцыя, Францыя, Япония.

ДАВЕДКА
Валерый Шкаруба нарадзіўся ў 1957 годзе ў Барысаве. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008).

 




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.