home



Новая нобелеўская лаўрэатка цэніць барысаўскага пісьменніка
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле nn.by

Сёння ў Стакгольме абвешчана імя новага лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Гэта беларуска Святлана Алексіевіч. Выхадцы з Беларусі атрымлівалі Нобель раней, але беларуска, грамадзянка Беларусі — упершыню. Таму 8 кастрычніка — гістарычны дзень для Беларусі.

Святлана Алексіевіч шмат чытае беларускай літаратуры. Мала што праходзіць міма яе.

«Я люблю тое, што мяне адкрывае, я люблю сапраўдныя рэчы… Напрыклад, «Любіць ноч — права пацукоў» Юрыя Станкевіча. Я помню, што калі гэта прачытала, я ахнула. Я ўбачыла добра зробленую рэч», — казала Алексіевіч.

Алексіевіч таксама адзначала Андрэя Федарэнку за ягонае апісанне вёскі.

Сёлета, калі «Наша Ніва» надрукавала дзённік Андруся Горвата — мінчука, які пераехаў у вёску, гэта так уразіла Святлану Алексіевіч, што яна даслала ў палескую вёску бандэроль з кніжкамі.

Іншыя факты пра Святлану Алексіевіч чытайце ТУТ.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.