home



На «АГУ» рыхтуюцца да масавага скарачэння рабочых
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
ahu

Адміністрацыя ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» рыхтуе масавае скарачэнне 700 працоўных, паведамляюць крыніцы выдання «Беларуская праўда».

Аднак маштаб скарачэнняў чакаецца значна большы, бо прадпрыемства мае намер звольніць усіх пенсіянераў і не падоўжыць кантракт рабочым, у якіх яго тэрмін сканчаецца ў 2015 годзе.

Цяпер на прадпрыемстве працуюць 2,5—3 тысячы чалавек, з якіх пасля масавых звальненняў застануцца толькі тысяча-паўтары.

«Аўтагідраўзмацняльнік» ужо даўно перайшоў на трохдзёнку, прадпрыемства мае велізарную запазычанасць па зарплаце.

Каментуючы па просьбе «Беларускай праўды» сітуацыю, старшыня Свабоднага прафсаюза металістаў Аляксандр Бухвостаў выказаў здагадку, што прычынай цяжкага становішча прадпрыемства стала адмова Расеі ад яго паслуг:

«Прадпрыемства вырабляе аўтаагрэгаты, пастаўляе гідравузлы, гідрасістэмы для аўтамабіляў, у тым ліку і для расійскіх. Магчыма, сыходзяць расійскія заказы, таму што ў Расіі пачынаюць працаваць ўласныя прадпрыемствы. Таму беларускія прадпрыемствы, якія працавалі на Расію, пачынаюць калапсаваць».




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.