home



Расіян сёння могуць не дапусціць на Барысаў-арэну
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
18.08.2015 Рубрыкі Галоўная навіна,Спорт
cska

У тым выпадку, калі яны вырашаць прайсці на гасцявую трыбуну, якая вызначана для заўзятараў з Сербіі.

Беспрэцэдэнтныя захады бяспекі будуць выкарыстаны напярэдадні сённяшнега матча раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і сербскім «Партызанам». Для таго, каб прайсці на матч, грамадзяніну Беларусі давядзецца прад’явіць пашпарт ці якое-небудзь іншае пасведчанне асобы, а вось неграмадзянам – толькі пашпарт.

Для чаго гэта робіцца?

Як стала вядома Belultras.by фанаты маскоўскага ЦСКА выкупілі ўсю квоту сваіх квіткоў, якія прадаставіў ім сербскі бок. А гэта ажно 200 квіткоў.

Па паведамленнях саміх жа заўзятараў ЦСКА дадзены матч выклікаў вялікую цікавасць у прыхільнікаў маскоўскай каманды. Каля 400 заўзятараў ЦСКА плануюць наведаць дадзены матч.

Фанаты ЦСКА даўно сябруюць са сваімі «братушкамі» з сербскага «Партызана», а значыць сёння будуць заўзець супраць нашага БАТЭ. Пабачым, як у іх гэта атрымаецца.

Не выключана, што на матчы можна чакаць правакацыяў.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.