home



«БелДжы» атрымае крэдыт ад Кітая ў $158,7 мільёна
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле auto.onliner.com

Саўмін заключыў крэдытнае пагадненне на ільготных умовах для рэалізацыі інвестпраекта «Арганізацыя вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў на 2012-2030 гады», гаворыцца ў пастанове ўрада. Бакамі з’яўляюцца ўрад Беларусі і Экспартна-імпартны банк Кітая. У пастанове фігуруе немалая лічба ў 158.700.000 даляраў.

Дагавор аб парадку выкарыстання і пагашэння гэтага крэдыту складзены з СЗАТ «БелДжы», Міністэрствам прамысловасці (паручыцелем) і ААТ «БПС-Сбербанк». Пастанова Саўміна ўступіла ў сілу.

За два гады кампанія «БелДжы» прадала 3.000 аўтамабіляў на ўнутраным рынку і яшчэ 7 тысяч – на знешнім. Вядома, што ў канцы вясны пад Барысавам пачалося будаўніцтва першай чаргі новага завода вытворчай магутнасцю 60 тысяч аўтамабіляў у год. Праект ацанілі ў $330 мільёнаў, а ўвесці плануюць да 1 студзеня 2017 года. Пасля гэтай даты магутнасць павялічаць да 120 тысяч машын у год. Як відаць з сумы кітайскага крэдыту, планы прадпрыемствы сталі яшчэ больш маштабнымі.

Па нашых звестках, акрамя існуючых трох мадэляў (красовера Emgrand X7, седана SC7 і хетчбэка LC Cross), на новым заводзе будуць выпускаць і самую дарагую мадэль кампаніі – новы флагман GC9. Першыя асобнікі айчыннай зборкі павінны з’явіцца ў пачатку восені.

Вялікая сума крэдыту выглядае трохі дзіўнай на фоне стану ўсходнееўрапейскага рынку. Па дадзеных «Аўтастата», продажы кітайскіх аўтамабільных брэндаў на тэрыторыі Расіі зменшыліся на 64%, тады як у сукупнасці рынак асеў на 38%. У прыватнасці, у Geely зарэгістраваны спад на 61% – трэцяе месца сярод лідэраў па падзенні продажаў пасля Chery (74%) і Great Wall (70%).




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.