home



Настаўнікаў барысаўскіх школ зганяюць у «Белую Русь» (ФОТА)
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
17.06.2015 Рубрыкі Палітыка

Гэта стала вядома barysau.by адразу ад некалькіх настаўнікаў з розных куткоў нашага горада. Пры чым ставіцца ўмова – увесь педагагічны калектыў усіх школ абавязаны на 100% увайсці ў шэрагі пралукашэнкаўскай грамадскай арганізацыі, а фактычна ўжо палітычнай партыі.

Акрамя настаўнікаў у «Белую Русь» збіраюцца зацягнуць і тэхнічных супрацоўнікаў школ. Робіцца гэта напярэдадні так званых «прэзідэнцкіх» выбараў, якія ў народзе называюць не інакш як чарговымі выбарамі Лукашэнкі. Мэта гэтай акцыі, праўда, невядомая. Бо нават калі настаўніка фармальна запішуць у грамадска-палітычную арганізацыю, то яму ніхто не забароніць трымаць «дулю ў кішэні» і галасаваць так, як ён захоча або наогул ігнараваць «выбары».

Дык для чаго гэта робіцца? Няўжо толькі дзеля таго, каб спаганяць з настаўнікаў, якія і без таго ледзь зводзяць канцы з канцамі, абавязковыя партыйныя грашовыя складкі?



  1. Васильев, по-правде говоря, человек хороший и офицером был порядочным. Человек, по сути, больше либеральный и в страстном болении за тирана замечен не был.
    Зачем вляпался в это дело — не пойму. Копейка может какая…
    Тогда это может поменять представление о нём.

  2. Для того что члены партии, участвуют в партийных собраниях где им промывают мозги очередной пропагандой. Поэтому человека можно направить в нужную сторону в том числе и на выборах президента

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.