home



Барысаўчанка выслала парнаролік жонцы свайго палюбоўніка з удзелам мужа
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле Яны Мініч, vborisove.by
xxx

42-гадовая барысаўчанка нават не меркавала, што свавольства можа прывесці яе да крымінальнай адказнасці. Праз Viber яна адправіла на тэлефон жонкі свайго «каханага» парнаграфічны відэаролік з яго удзелам з подпісам «Пазнаеш?». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Барысаўскага РУУС.

Тым самым жанчына хацела канчаткова «прыўласціць» сабе чужога мужа, які перыядычна наведваўся да яе ў госці. Жонка ж неадкладна вырашыла звярнуцца з дадзеным відэазапісам у міліцыю. Адзінае, пра што яна перажывала, ці не прыцягнуць за гэта яе мужа да крымінальнай адказнасці. Бо на той момант сямейная пара ўжо памірылася.

– Пасля правядзення шэрагу экспертызаў усталявана, што відэаролік утрымлівае элементы парнаграфіі, – паведаміў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах АНіСГЛ Барысаўскага РУУС Ігар Пазнякоў. – У дачыненні да барысаўчанкі ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 343 КК «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару». Ёй пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.