home



Гісторыя. Як Расія распраўлялася з барысаўскімі паўстанцамі 1863-1864 гг. (ДАКУМЕНТ)
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
spis_01

На сайце «Архівы Беларусі» даступны алфавітны спіс асобаў, асуджаных за ўдзел у антырасійскім нацыянальна-вызвольным паўстанні 1863-1864 гг. на пазбаўленне правоў на шляхецкі стан, канфіскацыю маёмасці і высылку ў Сібір.

Нямала сярод пакараных і нашых землякоў з тагачаснага Барысаўскага ўезду. Прывядзем некаторыя імёны:

Арцымовіч Аляксандр, грамадзянін г.Барысава, – адпраўлены ў Кастрамскую арыштанцкую роту на тры гады;

Валіцкі Густаў, дваранін Барысаўскага ўезду, бацька якога меў у гэтым самым уездзе маёнтак Заельнякі, – высланы на жыццё з пазбаўленнем асаблівых правоў;

Васілеўскі Іосіф, незацверджаны дваранін Барысаўскага ўезду, быў служкам Мінскага Бенедыктынскага кляштара, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Грыгаровіч Бярнард, памешчык Барысаўскага ўезду, – высланы на катаржную работу ў руднікі на 12 гадоў.

Гінтаўт Канстанцін, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленні ў меней аддаленыя месцы Сібіры.

Дзяржынскі Геранім, Барысаўскага ўезду, вёска Губа, служыў у памешчыка Магілёўскай губерні, – высланы на жыццё з пазбаўленнем асаблівых правоў;

Дамброва Уладзіслаў, дваранін Барысаўскага ўезду, пражываў у вёсцы Сем-Свяды, маёнтку графа Плятэра, які арандаваў яго бацька, – высланы ў радавыя з пазбаўленнем дваранства;

Дзераваед Іпаліт, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Завадскі Пётр, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё з пазбаўленнем асаблівых правоў;

Кодзь Леанард, дваранін, у апошні час пражываў у маёнткі маці ў Заполлі Барысаўскага ўезду, – высланы ў радавыя з пазбаўленнем дваранства;

Кодзь Рамуальд, дваранін, пражываў у фальфарку Яцаншчызна Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Кярсноўскі Пётр, памешчык Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Казела Каятан, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленне ў больш аддаленыя месцы Сібіры;

Казела Яўфім, адстаўны губернскі сакратар, жыў у вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленне ў больш аддаленыя месцы Сібіры;

Казімірскі Аляксандр, аднадворац Барысаўскага ўезду, – адпраўлены ў арыштанцкія роты грамадзянскага ведамства Разанскай губерні на чатыры гады;

Корсак Іван, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Крукоўскі Антон, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Ліхадзяеўскі Баляслаў, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Лашкевіч Андрэй, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Мароз Георгі, дваранін Барысаўскага ўезду, – адпраўлены ў радавыя з пазбаўленнем дваранства;

Мачульскі Бенядыкт, дваранін, быў упраўляючым у фальварку Астрахамаўка Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Сібір.

Марцынкевіч Іван, дваранін Барысаўскага ўезду, быў палясоўшчыкам у маёнтку графа Плятэра, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Марцынкевіч Аляксандр, дваранін Барысаўскага ўезду, быў палясоўшчыкам у маёнтку графа Плятэра, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Матусевіч Віктар, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Пятроўскі Мікалай, дваранін Барысаўскага ўезду, – адпраўлены ў радавыя з пазбаўленнем дваранства;

Рудзінскі Рыгор, дваранін Барысаўскага ўезду, – адпраўлены на катаржную работу на заводах на чатыры гады;

Родзевіч Іосіф, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Ранвід Фаўстын, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Рачкоўскі Міхаіл, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленне ў менш аддаленыя месцы Сібіры;

Свідэрскі Эдуард, дваранін Барысаўскага ўезду, служыў на Рэжыцкай станцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, – выслалі на жыццё ў Сібір;

Свідэрскі Канстанцін, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Томскую губерню;

Сцярповіч Андрэй, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Светлік Ксаверый, дваранін Барысаўскага ўезду, дзе валодаў фальваркам Чмялевічы – высланы на катаржную работу ў крэпасцях на восем гадоў;

Спірыдовіч Антон, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленне ў больш аддаленыя месцы Сібіры;

Свяжынскія Сігізмунд і Оскар, браты, дваране Барысаўскага ўезду, – высланы на жыццё ў Табольскую губерню;

Турскі Стэфан, дваранін Барысаўскага ўезду, – адпраўлены на катаржную работу на заводах на шэсць гадоў;

Федаровіч Мельхіёр, дваранін Барысаўскага ўезду, – высланы на пасяленне ў больш аддаленыя месцы Сібіры;

Хоміч Людвіг, незацверджаны дваранін, быў аканомам маёнтка Чмялевічы Барысаўскага ўезду, – высланы на катаржную работу;

Цюндзявіцкі Міхал, прапаршчык наразной лёгкай №3 батарэі 8-й артылерыйскай брыгады, ураджэнца Барысаўскага ўезду, маёнтак Вільянова, – пакараны смерцю.

Спіс пацярпелых далёка не поўны.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.