home



Знайшлася дзяўчына, якая знікла па дарозе з Барысава ў Мінск (ФОТА)
Аддзел інфармацыі Barysau.by, паводле tut.by

UPD! Родныя, міліцыя і валанцёры ВРА «Анёл» разшуквалі дзяўчыну, якая 1 красавіка выехала з Барысава ў Мінск і прапала. Як паведамілі ўдзень 6 красавіка ў праваахоўных органах, зьніклая дзяўчына была знойдзена жывой і цэлай у сяброўкі ў Магілёўскай вобласці.

16-гадовая Лізавета Казлоўская 1 красавіка мела намер адправіцца з Барысава на электрычцы ў 11.22 са станцыі Пячынскі ў горад Мінск, да станцыі Мінск-Усходні. Пасля 15.00 яе мабільны стаў недаступны. Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога невядома.

Прыкметы: рост каля 165 см, нармальнага целаскладу, вочы карыя, валасы кучаравыя цёмна-русыя. Асаблівыя прыкметы: татуіроўка на левай руцэ ў выглядзе птушкі.

Была апранута ў дзень знікнення: чорнае паўпаліто на замку, чорныя боты, цёмныя джынсы. Пры сабе мела скураную чорную сумку.

Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклай, просьба паведаміць па нумарах тэлефонаў: ВРА «Анёл» + 375-33-6666-856, + 375-33-6666-033 або ў 102.



  1. Дзякуй, абнавілі інфармацыю

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.