home



Чакаецца грандыёзнае будаўніцтва ў Лядзішчах (ФОТА)
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
OLYMPUS DIGITAL CAMERA Фота barysau.by

Учора наш сайт пісаў пра планы раённых уладаў па будаўніцтву новага жылога мікрараёна на вуліцы Ватуціна на 1900 чалавек. Яшчэ больш сур’ёзныя змены чакаюць вядомы барысаўскі ваенны гарадок. Тут таксама паўстане новы жылы мікрараён пад назвай «Лядзішча-2», разлічаны на камфортнае пражыванне ажно 6.020 чалавек у 1.889 новых кватэрах!

Плошча тэрыторыі пад новую забудову складзе 36,23 га, шчыльнасць насельніцтва на 1 га – 320 чалавек.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У праекце дэтальнай планіроўкі мікрараёна «Лядзішча-2», што выстаўлены на т.зв. «грамадскае абмеркаванне» ў холе аддзела архітэктуры Барысаўскага райвыканкама, прадугледжана будаўніцтва 18-ці шматпавярховых дамоў. Сярод іх – пяць 72-кватэрных дамоў і трынаццаць 139-кватэрных.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Акрамя таго пралугледжана будаўніцтва грандыёзнай грамадскай і тэхнічнай інфраструктуры. А менавіта:

1. Два блокі абслугоўвання, першы з якіх будзе складацца з харчовай крамы на 150 кв.м, ЖЭС, пральні, хімчысткі, аддзялення сувязі, хімчысткі, офісных памяшканняў, філіяла аддзялення банка, а другі – з офісных памяшканняў, цэнтра дзіцячай творчасці, інтэрнэт-кавярні на 50 пасадачных месцаў, крамы нехарчовых тавараў на 250 кв.м;

2. Паліклінікі на 500 наведванняў і аптэка;

3. Дзіцячага яслі-садка на 240 месцаў;

4. 16-ці дзіцячых пляцовак;

5. Школы на 720 вучняў;

6. 27-мі пляцовак для адпачынку;

7. 4-х спартовых пляцовак;

8. Крамы нехарчовых тавараў на 1.000 кв.м, у тым ліку гатэльяна 50 месцаў, офісных памяшканняў;

9. Рэстарацыі-кавярні на 150 пасадачных месцаў;

10. Шматфункцыянальнага цэнтра з фізкультурна-аздараўленчым комплексам, бібліятэкай на 36 тыс. тамоў, універсамам на 250 кв.м, цырульняй на 4 працоўных месцы, пральняй, хімчысткай, рамонтам абутку на 2 працоўных месцы, забаўляльным цэнтрам, кінатэатрам, кавярняй на 50 пасадачных месцаў, аптэкай, універсамам на 150 кв.м, культурным цэнтрам, паркінгам на 150 машина-месцаў;

11. Павільёна, праўда, невядома прызначэння;

12. Дзвюх вадаправодных станцыяў;

13. Трансфарматарнай падстанцыі;

14. Універсама на 300 кв.м з паркінгам на 300 машына-месцаў;

15. Харчовай крамы на 1.000 кв.м;

16. Універсама на 100 кв.м з паркінгам на 300 машына-месцаў і пунктам прыёму другаснай сыравіны;

17. Яшчэ аднаго ўніверсама на 100 кв.м з паркінгам на 300 машына-месцаў;

18. Павільёна чакання грамадскага транспарту;

19. Каналізацыйна-помпавай станцыі;

20. Газарэгулятарнага пукнта і інш.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

ДЗЕ БУДЗЕ РАЗМЯШЧАЦЦА МІКРАРАЁН «ЛЯДЗІШЧА-2»?

Новы мікрараён будзе знаходзіцца на паўночны-захад ад старога мікрараёна Лядзішча па абодва бакі вуліцы Шпітальнай усутыч да вуліцы Дымкі на былых вайсковых тэрытоыях.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA



  1. Дзмітрый, каб даведаца ўсе гэтыя дэталі, трэба дамагацца правядзення публічных грамадскіх абмеркаванняў. Чыноўнікі, на жаль, неахвотна дзеляцца дадатковай інфармацыяй

  2. Практически уверен, то до строительства поликлиники дело не дойдет

  3. Публичного общественного обсуждения, как я понял нам не видать, как своих ушей.
    А учитывая численность нвого микрорайона поликлинику, я думаю всё-таки построят.

  4. А где конкретно можно ознакомиться с планом застройки микрорайона? Вчера был на первом этаже райисполкома (отдел архитектуры), но в вестебюле ничего не нашёл …

  5. Дзмітрый, з 8-00 да 17-00 (абед з 13-00 да 14-00) па адрасе пр. Рэвалюцыі, 45, каб. 11

Каментары забароненыя


Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.