home



На Ватуціна пабудуюць новы мікрараён на 1900 чалавек (ФОТА)
© Аддзел інфармацыі Barysau.by
OLYMPUS DIGITAL CAMERA Фота barysau.by

Барысаўскі райвыканкам даў старт новаму «грамадскаму абмеркаванню». Жыхарам Барысава прапануецца выказацца наконт праекта дэтальнай планіроўкі мікрараёна на вуліцы Ватуціна.

У холе аддзела архітэктуры можна азнаёміцца з праектам, прымацаваным каляровымі магнітамі да металічнай дошкі. Праўда, інфармацыя пададзеная абмежавана, вельмі схематычна і для чалавека без спецыяльнай адукацыі не вельмі празрыста. Да таго ж, цяжка знайсці супрацоўніка аддзела архітэктуры, які б здолеў адказаць на ўдакладняльныя пытанні.

Адзін з работнікаў аддзела наведнікам адказаў коратка: «А што тут незразумелага? Чытайце. Тут усё напісана. Калі нешта няясна – пішыце паперкі».

Тым не менш, з праекта дэтальнай планіроўкі мікрараёна Ватуціна можна даведацца ў агульных рысах наступнае.

Будуць пабудаваныя 12 шматпавярховых жылых дамы на 622 кватэры – сем дамоў на 9 паверхаў і пяць дамоў на 5 паверхаў. Самы вялікі дом разлічаны на 108 кватэраў, а самы маленькі – на 20.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Таксама будуць узведзеныя г.зв. чатыры блокі абслугоўвання і трансфарматарная падстанцыя.

Першы блок мае складацца з харчовай крамы на 750 кв.м, прамтаварнай крамы на 350 кв.м., аптэкі, офісных памяшканняў.

Другі блок – цэнтр дзіцячай творчасці, бібліятэка на 30 тыс. тамоў, кавярня на 80 пасадачных месцаў, крама «Гаспадарчыя тавары», кнігарня.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Трэці блок – аддзяленне сувязі, пункт прыёму другаснай сыравіны, ЖЭС, разлікова-касавы вузел.

Чацвёрты блок – пральня, хімчыстка, атэлье па пашыву і рамонту адзення, рамонт абутку, цырульня, масажны кабінет, рамонт бытавой тэхнікі, рамонт гадзіннікаў, выраб ключоў, офісныя памяшканні.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Меркаваная колькасць жыхароў новага мікрараёна – 1.900 чалавек.




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.