home



Барысаў. 50 год БССР. Разбітыя дарогі (ФОТАФАКТ)
© Аддзел інфармацыі Barysau.by

Інтэрнэт-праект «БелЯма» дае магчымасць выказаць свае адносіны да стану беларускіх дарог любому жыхару нашай краіны. Варта толькі сфатаграфаваць дарожны дэфект і адаслаць на гэты сайт.

Такой магчымасцю час ад часу карыстаюцца і жыхары Барысава, спадзеючыся на тое, што на апублікаваныя фоты адрэагуюць адпаведныя службы. Рэагуюць тыя службы альбо не – пытанне іншае, аднак колькасць здымкаў разбітых дарог Беларусі наогул і Барысава ў прыватнасці на «БелЯме» паволі расце.

Вось і барысавец Аляксей Ягораў не ўтрымаўся і даслаў на гэты сайт кадры выбоінаў на асфальтавым пакрыцці дарогі па вуліцы 50 год БССР. «Суцэльныя ямы, – піша ён. – на дарозе ўздоўж СШ№18 і СШ№2, якія не ўкладваюцца ў нормы СТБ».

 




Barysau.by

© 2012 — 2014. Усе правы абаронены.

Пры цытаванні інфармацыі актыўная гіперспасылка на barysau.by абавязковая.

Выкарыстанне матэрыялаў Barysau.by ў камерцыйных мэтах без пісьмовага дазволу рэдакцыі не дазваляецца.

Партнёр — «Першага Барысаўскага Партала».

Aрхіўны сайт Barysau.by.