Фанаты футбольнага клуба БАТЭ прэзентавалі падчас матчу з мазырскай “Славіяй” (2:1) новы банэр па-беларуску. “Назаўжды ў нашых сэрцах да канца нашых дзён БАТЭ Барысаў” – гаворыцца на плакаце.
Тыднем раней палову тайма каментаваў матч па-беларуску Уладзімір Навіцкі. Матч 11 тура БАТЭ (Барысаў) – “Славія” (Мазыр) трансляваўся ў прайм-тайм на тэлеканале “Беларусь-2”. Каментатар Павел Баранаў правёў трансляцыю на беларускай мове.
Былы барысаўскі дэпутат, а цяпер старшыня афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, наведваючы прадпрыемства па здабычы каменя “Граніт” у Мікашэвічах заявіў, што Еўропа плаціць па 100 даляраў за кожнага чалавека, якога незалежныя прафсаюзы “выцягваюць” з ФПБ.
Цяпер 23-гадовы жыхар Барысава не ўбачыць пэўны час ані першага, ані другога. А ўсё таму, што ўчора а 20.15 ў краме “Дабраном”, што на вуліцы Чалоўскай, адкрыта выкраў ўпакоўку сасісак, бутэльку гарэлкі і збег. Праўда, вельмі хутка яго затрымалі па заяве 39-гадовай прадавачкі гэтай крамы.
Учорашняй ноччу невядомы злодзей, скарыстаўшыся адсутнасцю вартаўніка ў памяшканні вартоўні і пакінутымі без нагляду ключамі, на тэрыторыі, на якой будуецца новы футбольны стадыён Барысава, з прарабскай выкраў зварачны апарат.
17.05.2012 13:15, Грамадства
рэйтынг навіны: 8.711, прачытана: 104, каментароў: 3
Беларуская мова ў прастамоўі барысаўцаў сустракаецца вельмі рэдка. Часцей можна сустрэць толькі адгалоскі мовы ў выглядзе г.зв. трасянкі з выразнымі фрыкатыўнымі элементамі ці паасобнымі словамі альбо выпадковымі фразеалагізмамі накшталт “млявы і абыякавы да жыцця”, што, дарэчы, яскрава характарызуе стан многіх жыхароў Барысава да беларускай мовы.
Нашым чытачам добра вядома пра спробы барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча разабрацца з канфліктам вакол перабояў у дзяржаўным гандлі з таннейшым “сацыяльным малаком”. Перапіска з адміністрацыяй Барысаўскага малочнага камбіната, а таксама з Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласьці і Мінскім аблвыканкамам доўжылася амаль тры месяцы.
17.05.2012 10:42, Грамадства
рэйтынг навіны: 6.419, прачытана: 66, каментароў: 2
Напярэдадні не змог бы і ўявіць, што буду вандраваць у дні афіцыйных турэмных святаў. У вёсцы-турме Навасады, што месціцца ўздоўж чыгуначнай трасы Барысаў – Ворша і налічвае да 3 тысяч вязняў, ушаноўвалі 300-годдзе існавання пэнітэнцыярнай сістэмы.
Планавая праверка на барысаўскім заводзе “Аўтагідраўзмацняльнік” была праведзеная Барысаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю. Значная доля парушэнняў был выяўлена на тэрыторыі далучанай да АГУ аграрнай жывёлагадоўчай гаспадаркі ў барысаўскай вёсцы Судоль.
16.05.2012 12:33, Культура
рэйтынг навіны: 2.269, прачытана: 64, каментароў: 0
Расійскі кінакрытык Андрэй Плахаў называе фільм “У тумане” “экзістэнцыяльнай драмай на партызанскім матэрыяле”. Эмацыйнае напружанне, уласцівае творам Васіля Быкава, Сяргей Лазніца падкрэслівае адсутнасцю музыкі.
Учора, 15 мая, у міліцыю звярнулася 29-гадовая жыхарка Барысава з просьбай усталяваць асобу, якая з 18.00 да 18.30 на вуліцы Гагарына з яе незачыненай аўтамашыны Hyundai выкрала сумку з ноўтбукам.
16.05.2012 10:26, Грамадства
рэйтынг навіны: 2.457, прачытана: 94, каментароў: 0
Прапануем увазе нашых чытачоў рэпартаж журналіста “Радыё Свабода” Віталя Сямашкі, зроблены ў Пячах яшчэ ў кастрычніку мінулага года. За паўгады ў былым вайсковым гарадку сітуацыя палепшала – напрыклад, часткова пачаў дзейнічаць колішні Дом афіцэраў, аднак настроі людзей наўрадці змяніліся.